![]() |
|
|
Зварот да
еўрапейскіх устаноў, міжнароднай супольнасці і ўсіх людзей добрай волі Мы, члены і сябры брэсцкага аддзела Саюза палякаў Беларусі (СПБ) выражаем глыбокую занепакоенасць у сувязі з апошнімі рэпрэсіямі ўладаў Беларусі супраць нашага Саюза. Прыклад СПБ яскрава ўпісваецца ў шэраг парушэнняў фундаментальных правоў чалавека і грамадзяніна: - ад 2005 г. наш Саюз не прызнаецца ўладамі Беларусі, якія анулявалі вынікі VI зезда СПБ (гэта рашэнне супярэчыць арт. 5, 6 Закона РБ Аб грамадскіх абяднаннях ад 4 кастрычніка 1994 года, №3254-XII) і стварылі метадамі націску цалкам залежную ад сябе структуру, якая прысвоіла сабе назву і карыстаецца маёмасцю Саюза, па сутнасці, нікога сабой не прадстаўляючы; - у лютым 2010 сілай стаў забраны супрацоўнічаючы з нашым Саюзам Польскі Дом у Івянцы каля Мінска, пры гэтым там затрымана некалькі дзесяткаў чалавек; - пасля надуманых судовых працэсаў непамерна вялікі штраф накладзены на фірму Палоніка, якая прадстаўляе асяроддзе Саюза палякаў, і якую абвінавацілі, між іншым, у нелегальнай гуманітарнай дапамозе. Гуманітарная дапамога, якая ў большасці краін выклікае пачуццё ўдзячнасці, у нас становіцца прычынай для закрыцця фірмы, якая яе аказвае Усё гэта адбываецца ў геаграфічным цэнтры Еўропы, у краіне, якая зяўляецца суседам Еўрапейскага саюза і дэкларуе гатоўнасць да развіцця з ёй партнёрскіх адносінаў. Ці могуць гэтыя адносіны развівацца нашым коштам, коштам грамадзян Беларусі польскага паходжання? Ці нам наканавана стаць закладнікамі, лёс якіх становіцца абыякавым і не мае ніякага значэння? Ці пазастаўленне самой сабе заслужанай арганізацыі польскай меншасці можа стаць сапраўдным пачаткам новага этапа ў адносінах Беларусі з Польшчай і ЕС? Усе мы жывём на адным кантыненце. Ідзе пачатак XXI стагоддзя. Дваццаць гадоў таму назад распаўся Савецкі Саюз. Еўропа разам з Польшчай краінай нашых продкаў, удзельнічае ў ганаровай справе абяднання і садзейнічання стабілізацыі, якая вынікае з павагі да канона фундаментальных правоў чалавека і грамадзяніна. Можа, у большасці краін старой Еўропы цяжка сабе ўсвядоміць, што тое, пра што мы пішам, сапраўды мае месца. Мы не маем свабоды дзейнасці, мусім лічыцца з навязваннем нам такіх арганізацыйных рашэнняў, якія не могуць быць выкананыя. Нават супрацоўніцтва з польскім консульствам выклікае тут падазрэнні і негатыўныя характарыстыкі з боку ўладаў. Мы зяўляемся грамадзянамі другой катэгорыі ў сваёй асобнай незалежнай дзяржаве, з якой нас звязвае гісторыя і сучаснасць. Як аддзел СПБ у Брэсце апелюем і просім дапамогі: - не дазволім далей парушаць правы чалавека ў адносінах да нашай, так пацярпелай у гісторыі, супольнасці, - голасна пратэстуем супраць парушэння ў Беларусі міжнародных норм і законаў, - не згаджайма на аплату пачуцця спакою чалавечым няшчасцем, закрыццём вачэй на нішчэнне грамадскіх інстытуцый і ліквідацыю арганізацыі з прыгожым мінулым і значным даробкам. Мы хочам верыць, што не застанемся адны ў цяжкай сітуацыі. Мы лічым на Ваш голас, на голас Вашага супраціву адносна фактаў парушэння правоў чалавека. Мы маем права да нармальнай дзейнасці, якая служыць у нашым глыбокім разуменні беларускаму грамадству і палякам у Брэсцкай вобласці. Гэта для нас зяўляецца найважнейшым. Мы глыбока верым, што ў нашых перакананнях не пакінеце нас адных ! Саюз палякаў Беларусі Брэсцкі аддзел |